Знікненні Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага

Юрый Захаранка

Знік 7 мая 1999 года

Віктар Ганчар

Знік 16 верасня 1999 года

Анатоль Красоўскі

Знік 16 верасня 1999 года

Дзмітрый Завадскі

Знік 7 ліпеня 2000 года

Адказу на пытанне: “Дзе яны і хто вінаваты ў іх знікненнях?” няма да гэтага часу...

У траўні 2006 года споўніцца 7 гадоў, как бясследна знік Юрый Захаранка – генерал-маёр, міністр Унутраных справаў Рэспублікі Беларусь (1994-1996 гг.). Ягоны канфлікт з уладай развіваўся імкліва. Словы Юрыя Мікалаевіча напярэдадні знікнення аказаліся прарочымі: “Дарэчы, у 1937 годзе калегі знішчалі калег, адзін на аднаго пісалі рапарты, ананімкі і выбачаліся: выбачаліся – затрымлівалі, выбачаліся – гнаілі ў турмах, расстрэльвалі. Аналагічная сітуацыя сёння, толькі не возяць у Курапаты, але “расстрэльваюць” іншымі спосабамі... Выкарыстоўваюцца паклёп, псіхалагічнае і маральнае знішчэнне няўгодных... У выніку мы губляем лепшых людзей”.

Наступнымі ў спісе зніклых сталі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі. З 16 верасня 1999 года пра іх лёс нічога невядома. Віктар Ганчар – дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12 і 13-га скліканняў, намеснік прэмьер-міністра ў 1994 годзе, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі ў 1996 і 1999 гадах, выконваючы абавязкі старшыні Вярхоўнага Савета да моманту знікнення. Прынцыповасць і бескампраміснасць, мужнасць і сіла волі – гэтыя рысы характару Віктара Ганчара зрабілі яго адным з самых сурьёзных канкурэнтаў А. Лукашэнкі, такі супернік уяўляў для яго занадта рэальную пагрозу. І тады Віктар Ганчар быў выкрадзены разам з вядомым прадпрымальнікам, дырэктарам фірмы “Красіка” Анатолем Красоўскім.

Дзмітрый Завадскі, 28-гадовы журналіст, знік у ліпені 2000 года. Паўтары гады, працуючы ў АТН, ён з’яўляўся “асабістым аператарам Лукашэнкі”, затым перайшоў працаваць на расійскі канал ОРТ. Нягледзячы на тое, што ў сакавіку 2002 года былі асуджаныя на пажыццёвае зняволенне два былых байцы спецпадраздзялення “Алмаз”, якія прызнаныя судом вінаватымі ў выкраданні журналіста, адказ на асноўнае пытанне: “Дзе Дзмітрый Завадскі?” так і не быў атрыманы.

Усе гэтыя гады афіцыйныя следствы па справах зніклых вядомых палітычных дзеячоў то прыпыняліся, то ўзнаўляліся зноў, аднак вынікаў няма да сённяшняга дня. Падобная пасіўнасць следчых органаў, па меркаванні родных і грамадскасці, у тым ліку і міжнароднай, узмацняе версію аб палітычнай матывацыі “знікнення” гэтых людзей. Менавіта вывучэнне гэтага аспекту выкрадання вядомых у Беларусі людзей стала прычынай стварэння ў верасні 2002 года спецыяльнага падкамітэту Камітэта па юрыдычных пытаннях і правах чалавека Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы, які ўзначаліў вядомы расійскі праваабаронца Сяргей Кавалёў. Больш за год камісія дамагалася ад афіцыйных беларускіх уладаў магчымасці прыехаць у Беларусь, каб на месцы высветліць, як ідзе афіцыйнае расследванне справаў Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага. Пасля доўгіх перамоваў беларускі бок запрасіў у Мінск толькі аднаго прадстаўніка ПАСЕ – Хрыстаса Пургурыдэса, які двойчы наведаў Беларусь. У выніку праведзеных у Беларусі сустрэч спецдакладчык ПАСЕ падрыхтаваў Мемарандум, асноўная выснова якога наступная: кампетэнтнымі беларускімі ўладамі не было праведзенае належнае расследванне дадзеных знікненняў. Больш за тое, на вышэйшым дзяржаўным узроўні былі зробленыя актыўныя крокі, каб схаваць сапраўдную падаплёку знікненняў, што выклікае сурьёзныя падазрэнні аб датычнасці вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў да гэтых знікненняў.

Папярэдні Мемарандум “Зніклыя асобы ў Беларусі”. Камітэт па юрыдычных пытаннях і правах чалавека Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы. Дакладчык: Хрыстас Пургурыдэс, Кіпр, група Еўрапейскай Народнай партыі

A. Уводзіны

Асамблея больш за два гады выказвае заклапочанасць знікненнямі Юрыя Захаранкі, былога міністра Унутраных справаў (знік 7 мая 1999 года), Віктара Ганчара, былога намесніка старшыні парламента Беларусі (знік 16 верасня 1999 года), Анатоля Красоўскага, прадпрымальніка (знік са сп.
Ганчаром) і Дзмітрыя Завадскага, аператара расійскага тэлеканала ОРТ (знік 7 ліпеня 2000 года). Увазе Камітэта па юрыдычных пытаннях і правах чалавека былі прадстаўлены зробленыя публічна сцверджанні аб тым, што гэтыя знікненні мелі палітычную падаплёку.
Як вынік, Камітэт
па юрыдычных пытаннях і правах чалавека ў верасні 2002 года стварыў адмысловы падкамітэт, каб высветліць абставіны знікненняў у Беларусі па мажлівых палітычных прычынах. Адмысловы падкамітэт, які ўзначальвае С.Кавалёў, у студзені 2003 года ў Страсбургу заслухаў заявы членаў сем’яў зніклых асобаў і сп. Алкаева, былога кіраўніка мінскай турмы СІЗА № 1, які атрымаў палітычны прытулак у Германіі. Ён таксама прыняў пад увагу паведамленне, датаванае 20 студзеня 2003 года і адрасаванае сем’ям Ганчара і Красоўскага сп. Чумачэнкам, старшым следчым пракуратуры Мінска, і адказ Генеральнага пракурора Шэймана сп. Фралову, кіраўніку групы “Рэспубліка” ў беларускім парламенце. Беларускія ўлады адхілілі некалькі запытаў адмысловага падкамітэту наконт правядзення паседжання ў Мінску з мэтай заслухаць іншых асобаў, якія маглі мець інфармацыю пра лёс зніклых асобаў.
Паралельна Камітэт
па юрыдычных пытаннях і правах чалавека на сваім паседжанні 5 чэрвеня 2003 года прызначыў мяне дакладчыкам на гэтую ж тэму. Пасля некаторых ваганняў з беларускага боку я быў запрошаны ў Мінск з 5 па 8 лістапада 2003 года. Я хацеў бы падзякаваць сп. Канаплёву, намесніку старшыні беларускай Палаты прадстаўнікоў, за ягоную каштоўную дапамогу ў арганізацыі гэтага візіту і гасціннасць, якую ён прадэманстраваў падчас майго знаходжання ў Мінску.
Сп. Канаплёў патлумачыў мне, што па-за межамі ягонай камп
етэнцыі было наладзіць сустрэчы з усімі тымі асобамі, з якімі я прасіў сустрэцца. Ён праінфармаваў мяне ў Мінску, што я мушу адрасаваць свой пісьмовы запыт наконт сустрэчаў з іншымі асобамі, згаданымі ў маім лісце, адпаведна міністру Унутраных справаў сп. Навумаву і Генеральнаму пракурору сп. Шэйману. Такія сустрэчы маглі б у гэтым выпадку быць арганізаваныя падчас майго другога візіту ў Мінск у пачатку снежня ў якасці дакладчыка Камітэта па палітычных пытаннях адносна свабоды прэсы.
Як я тлумачыў сваім суразмоўцам у М
інску, маёй місіяй не было самастойнае правядзеньне паўнавартаснага крымінальнага расследвання гэтых знікненняў з мэтай вызначыць адказных. Мэтай майго візіту было толькі вывучэнне выключна аб’ектыўным шляхам, ці праводзілася належнае расследванне знікненняў кампетэнтнымі беларускімі ўладамі.
На жаль, нягледзячы на тое, што я выканаў ва ўсіх дэталях працэдурныя парады, якія былі мне дадзеныя, усе мае запыты аб сустрэчах на 3 снежня былі адхіленыя, і сакратару нашага
Камітэта, якога я папрасіў далучыцца да мяне ў Мінску на гэты дзень, адмовілі ў візе. Я хацеў бы праінфармаваць вас, што прычынай, якую сп. Канаплёў назваў мне на закрытай сустрэчы, было тое, што беларускаму боку ўдалося забяспечыць сябе копіяй першага праекту гэтага Мемарандума, і што сам прэзідэнт быў незадаволены ягоным зместам. Я выказаў рашучы пратэст супраць гэткіх непрымальных і неэтычных паводзінаў і перадаў свае шкадаванні сп. Канаплёву, што ягоны ўрад не скарыстаў магчымасці праз дадатковыя размовы з тымі беларускімі чыноўнікамі, якіх я прапанаваў, прадставіць больш дэтальна ўрадавую версію падзеяў.
Прырода беларускага рэжыму, як ілюструе гэты эпізод,
з’яўляецца важным паказчыкам і ў ацэнцы фактаў гэтай справы. Беларусь – гэта былая савецкая рэспубліка, у якой фундаментальныя дэмакратычныя рэформы яшчэ не адбыліся. Сістэма ўраду высока цэнтралізаваная, і ўсе паўнамоцтвы выканаўчай улады наўпрост ці ўскосна кантралююцца прэзідэнтам. Вертыкальныя структуры, што прымаюць рашэнні, базуюцца на пастаянным наглядзе за грамадзянамі з боку магутнага апарату бяспекі, які відавочна мае дасканалыя сродкі ў сваім распараджэнні і не сумняваецца ў іх выкарыстанні. Верагоднасць афіцыйнай “версіі”, што такія вельмі вядомыя палітычныя асобы маглі проста “знікнуць”, а ўрад няздольны вызначыць іх месцазнаходжанне, таксама трэба разглядаць на гэтым агульным тле.
Я хацеў бы адзначыць, што гэты
папярэдні Мемарандум базуецца на інфармацыі, якую я маю ў сваім распараджэнні на гэты час. У той час, калі беларускім уладам былі дадзеныя шырокія магчымасці прадставіць іх версію падзеяў, я хацеў бы з усёй адкрытасцю перадаць гэты Мемарандум у Мінск. Калі Камітэт пагодзіцца, я б хацеў запрасіць улады пракаментаваць любыя пункты, з якімі яны не пагаджаюцца, і прадставіць любую новую інфармацыю, якая можа апраўдаць змену высноваў, што, як я спадзяюся, змагу прадставіць у канчатковай справаздачы ў пачатку наступнага года.

B. Папярэднія высновы

На гэты час я прыйшоў да папярэдняй высновы, што камп
етэнтнымі беларускімі ўладамі не было праведзенае належнае расследванне знікненняў. Наадварот, размовы, якія я правёў у Мінску ў сувязі з паказаннямі спадара Алкаева перад адмысловым падкамітэтам і дакументамі альбо копіямі, якімі я валодаю, прымусілі мяне лічыць, што на найвышэйшым дзяржаўным узроўні былі зробленыя актыўныя крокі, каб схаваць сапраўдную падаплёку знікненняў, і падазраваць, што найвышэйшыя дзяржаўныя чыноўнікі могуць самі быць уцягнутыя ў гэтыя знікненні.
Я цалкам усведамляю, што гэта сур’ёзныя сцв
ерджанні, і прадстаўлю тут падсумаванне элементаў, якія ёсць у маім распараджэнні, што прывялі мяне да гэтых папярэдніх высноваў, і, нарэшце, наступствы, якія, як я прапаную, Асамблея можа прадпрыняць пасля гэтых высноваў.

C.
Падставы для маіх высноваў

10. Mае папярэднія высновы базуюцца на інфармацыі, якая мае дачыненне, у прыватнасці, да наступных пытанняў і сур’ёзных супярэчнасцяў ды, у некаторых выпадках, прос
тай хлусні, якая стала відавочнай пасля аналізу гэтай інфармацыі і прад’яўлення яе маім суразмоўцам у Мінску:
(1) афіцыйны расстрэльны пісталет, які быў выдадзены з СІЗА № 1 у двух выпадках, якія супадаюць са знікненнямі Захаранкі, Ганчара
і Красоўскага,
(2) заявы сведкаў і рэчавыя доказы
, датычныя  месца выкрадання Ганчара і Красоўскага,
(3) напісанае ад рукі абвінавачанне, зробленае ген
ералам міліцыі Лапацікам 21 лістапада 2000 года,
(4) арышт і хуткае вызваленне палкоўніка Паўлічэнкі ў лістападзе 2000 год
а,
(5) паведамленне пра ліст былога
Генпракурора Бажэлкі ягонаму расійскаму калегу з просьбай пра спецыялізаванае абсталяванне,
(6) іншыя дэталі
гісторыі былога Генеральнага пракурора Бажэлкі, расказаныя сп. Лявонавым,
(7) кадравыя змены на найвышэйшым узроўні сілавых структур у лістападзе 2000 год
а,
(8) сакрэтны суд над “бандай Ігнатовіча”.
11. Перад тым
, як прадставіць гэтыя пытанні, я хацеў бы зазначыць, што мае афіцыйныя суразмоўцы ў Мінску відавочна дамовіліся пра агульную пазіцыю загадзя. Усе тры зазначылі, што беларускія спецслужбы мелі дастаткова зброі ў сваім распараджэнні, якая дазваляла ім ажыццяўляць любыя аперацыі без пазычання афіцыйнага расстрэльнага пісталета ад сп. Алкаева. Усе трое (як і міністр замежных справаў Мартынаў) таксама падкрэслілі, што вялікая колькасць асобаў (некалькі соцень) знікалі штогод у Беларусі, некаторыя з якіх зяўляліся раней ці пазней (маецца на ўвазе сп-ня Віннікава, былая кіраўніца Нацыянальнага банка, пра якую апазіцыя сцвярджала, што яна “знікла” па палітычных прычынах, – пакуль яна не выплыла ў Лондане).

1. Афіцыйны расстрэльны пісталет

12. “В
ерсія”, прадстаўленая сем’ямі ахвяраў і іх адвакатамі, заключаецца ў тым, што афіцыйны расстрэльны пісталет ПБ-9 быў выдадзены ў адпаведнасці з юрыдычнымі працэдурамі як частка ажыццяўлення “афіцыйнага” выканання сакрэтнага смяротнага прысуду тром асобам, якіх разглядалі як “здраднікаў”, такім чынам забяспечыўшы псіхалагічную падтрымку байцам, якіх задзейнічалі ў здзяйсненні гэтых актаў. На першы погляд, гэтая версія выглядае нацягнутай.
13. Але цяпер гэта ўжо
дакладна вядома ( і можа быць лёгка даказана фармальна), што афіцыйны расстрэльны пісталет, які захоўваўся сп. Алкаевым (ён адказваў за аддзел, што ажыццяўляў смяротныя прысуды ў Беларусі) быў сапраўды выдадзены двойчы па загаду тагачаснага міністра Унутраных справаў сп. Сівакова ў перыяды, якія супадаюць са знікненнямі сп. Захаранкі 7 мая 1999 года і сп. Ганчара і сп. Красоўскага 16 верасня 1999 года
14. Таксама
дакладна, што жаўнер СОБР (спецыяльных сіл Міністэрства ўнутраных справаў) па прозвішчы Паўлічэнка (які кіраваў чырвонай аўтамашынай BMW – такую машыну бачылі на месцы выкрадання Ганчара і Красоўскага), назіраў за адным з расстрэлаў, выкананых групай сп. Алкаева, і паводзіў сябе “падазрона”, паводле сп. Алкаева. У лістападзе 2000 годасп. Алкаеў зрабіў дэтальныя паказанні перад следчымі пракуратуры, і пісталет з журналам выдачы забралі як доказы.
15. Улады н
е могуць прадставіць ніякага альтэрнатыўнага тлумачэння часовых выманняў пісталета. Падчас майго візіту ў Мінск сп. Сівакоў спрабаваў прадставіць тлумачэнне першай выдачы пісталета ў маі 1999 года, але не другой, у верасні 1999 года. Ён сцвярджаў, што той факт, што расстрэльны пісталет выдаваўся ў той жа час, што і дзве падзеі, звязаныя са “знікненнямі”, быў чыстым супадзеннем.
16. Што
тычыцца першага вымання спрэчнага пісталета, сп. Сівакоў патлумачыў у некаторых дэталях, што выдача пісталета была матываваная дэтальным вывучэннем пенітэнцыярнай, у тым ліку цяперашняй сістэмы выканання смяротных прысудаў, якую ён – як скептык адносна смяротных прысудаў – папрасіў правесці, калі заняў пасаду. Ён даверыў гэтае заданне сп. Паўлічэнку, высокакваліфікаванаму афіцэру спецыяльных сіл Міністэрства ўнутраных справаў (СОБР), які падаваў надзеі і прыцягнуў ягоную ўвагу сваімі выдатнымі баявымі заслугамі і якога любілі ягоныя байцы. Сп. Паўлічэнка зараз з’яўляецца намеснікам сп. Сівакова як прэзідэнт грамадскага аб’яднання служачых і адстаўных байцоў спецыяльных сіл і іх сем’яў.
У адказ на маё пытанне сп. Сівакоў заявіў, што даследванне працы пенітэнцыярнай сістэмы было прадстаўленае толькі вусна з прычыны далікатнай прыроды закранутых пытанняў. Сп. Сівакоў пацвердзіў, што даследванне, якое знаходзіцца пад пытаннем, уключала выдачу пісталета з турмы СІЗА № 1, паколькі згаданае вышэй даследванне ўключала пытанне, ці трэба набываць новы пісталет. Тады былі планы пабудаваць новую турму з абсталяваннем для расстрэлаў за 40 кіламетраў ад Мінску, паколькі  практыка расстрэлу асуджаных у турме, якая знаходзіцца проста ў цэнтры Мінску, стала непрымальнай. Сп. Сівакоў падкрэсліў, што ўсе ягоныя рашэнні мелі дачыненне да пытання ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне, як таго нядаўна патрабаваў беларускі парламент.
17. У адказ на маё далейшае пытанне, чаму пісталет быў выдадзены другі раз, праз чатыры месяцы, ён заявіў, што нават не памятае, што аддаваў такі загад. Я нагадаў сп. Сівакову, што ягоны намеснік Чванкін указаў пракурору Чумачэнку, што пісталет выкарыстоўваўся для ажыццяўлення “спецыяльных захадаў, але не для навучання”. Пасля адмовы сп. Чванкіна падаць больш канкрэтную інфармацыю наконт выкарыстання пісталета пракурор Чумачэнка спытаўся ў Міністэрства ўнутраных справаў, ці ажыццяўляліся з гэтай зброяй нейкія аператыўныя захады, і задаволіўся адказам, з якога ён мог толькі зрабіць выснову, што “немагчыма прыйсці да пэўнай высновы, ці выкарыстоўвалася зброя, выдадзеная В.Н.Дзіку і В.П.Калесніку, у аператыўных і пошукавых захадах, якія праводзіліся супрацоўнікамі Міністэрства ўнутраных справаў”.
18. Я спытаўся ў сп. Сівакова, ці н
е можа ён быць больш канкрэтным. Ён не мог. Ён толькі сцвярджаў, што другая выдача мусіла таксама мець аператыўныя, тэхнічныя прычыны.
19. Што дат
ычыць першай выдачы ў маі 1999 года, сп. Сівакоў патлумачыў у некаторых дэталях, што яна была звязана са згаданым вышэй даследваннем беларускай пенітэнцыярнай сістэмы ўвогуле і метаду выканання смяротнага прысуду ў прыватнасці. Я пакідаю гэта вам – ацэньваць, ці вартае даверу тлумачэнне, якое ўключае між іншым параўнанне з метадамі, што выкарыстоўваюцца для выканання смяротнага пакарання ў іншых еўрапейскіх краінах (так!), і сцверджанне, што такое шырокамаштабнае даследванне было праведзена толькі вусна, і было даверана байцу спецыяльных сіл – сп. Паўлічэнку – без адпаведнай кваліфікацыі. Сп. Сівакоў у канцы не выключыў, што можна знайсці пісьмовыя дакументы пра выпрабаванне пісталета – калі іх пашукаць. Але да сённяшняга дня, нягледзячы на мае паўторныя запыты сп. Канаплёву і іншым чыноўнікам прадставіць мне пісьмовы дакумент, нічога не было пададзена, што, на мой погляд, указвае, што нічога не існуе.
20. Які б давер не надавалі тлумачэнню сп. Сівакова, трэба падкрэсліць, што ён асвятляе ў любым выпадку толькі адзін прыклад выдачы пісталет
а. Што больш важна, тлумачэнні сп. Сівакова адносна двух выдач зведалі важныя змены з таго часу, як яго апытаў пракурор Чумачэнка. Да таго ж тагачасны ад’ютант сп. Сівакова В.П.Калеснік, які спачатку прызнаўся следчым, што па інструкцыях сп. Сівакова перадаў пісталет яму, пазней таксама змяніў сваю заяву адносна гэтага важнага пытання.
21. Той факт, што пракуратура не настойвала на высвятленні незразумелага
і відавочна падазронага адказу, атрыманага ад сп. Чванкіна і Міністэрства ўнутраных справаў у адказ на свае запыты пра інфармацыю аб дакладным выкарыстанні пісталета, таксама паказвае, што расследванне гэтага важнага пункта не было праведзена з патрэбнай рашучасцю.

2. Заявы сведкаў і матэрыяльныя сведчанні (сляды фарбы, фрагменты аўтамабіля), датычныя месца выкрадання Ганчара і Красоўскага

22. Паведамленне пракурора Чумачэнкі дае дэтальную справаздачу пра заявы сведкаў, якія бачылі чырвоную аўтамашыну
BMW, прыпаркаваную каля саўны, перад якой былі выкрадзеныя Ганчар і Красоўскі, і назіралі падазроную дзейнасць некалькіх маладых мужчын у форме. Чумачэнка таксама ўказвае, што падчас вывучэння месца былі знойдзены розныя фрагменты аўтамабіля, плямы крыві і тармазныя сляды, у тым ліку прыкметы чырвонай аўтамашыны, што сутыкнулася з дрэвам, з якога былі ўзятыя для аналізу ўзоры чырвонай фарбы. Судовая экспертыза двух аскепкаў драўніны, перададзеных для аналізу, “зрабіла выснову, што яны ўтрымлівалі прыцёртыя мікрачасціцы акрылава-меламінавай фарбы пунсовага колеру. Фарба магла быць выкарыстана для параўнальнага аналізу, каб устанавіць яе агульны тып праз суадносіны з узорамі. Сляды на драўніне з’яўляюцца вынікам моцнага ўздзеяння на хуткасці”.
23. Я спытаў у міністра Унутраных справаў Навумава, ці праводзіўся аналіз, які параўноўваў сляды чырвонай фарбы, знойдзенай на месцы выкрадання Ганчара і Красоўскага, з чырвонай
BMW сп. Паўлічэнкі. Ён адказаў, што гэта з’яўляецца справай следчых пракуратуры. Калі я задаў тое самае пытанне Генеральнаму пракурору Шэйману на маёй сустрэчы з ім пазней у той жа дзень, ён адказаў, што пракуратура не бачыла ніякай прычыны браць фарбу з аўтамашыны Паўлічэнкі для параўнальнага даследвання, бо сведкі, дапытаныя падчас расследвання, не згадвалі такі аўтамабіль, а казалі толькі пра машыны расійскай вытворчасці кшталту “Жыгулі”, “Масквіч” і г.д. У дадатак, сляды знойдзенай фарбы былі не чырвонымі, а вішнёвага колеру, як і “Джып”, што належаў Красоўскаму.
24. Калі я паклаў перад сп. Шэйманам высновы Чумачэнкі, ён прапанаваў падаць “пісьмовае ўдакладненне” ад сп. Чумачэнкі. Я нагадаў, што я прасіў
пра асабістую сустрэчу з Чумачэнкам.
25. Улічваючы тое, што палкоўнік Паўлічэнка быў названы падазрава
емым не толькі сем’ямі зніклых, але і кіраўніком крымінальнай міліцыі, што адказвае за расследванне, генералам Лапацікам, я лічу няздольнасць параўнаць фарбу яўнай спробай змовы і прыхоўвання. Гэты просты акт расследвання і некаторыя іншыя, пералічаныя ў запыце, адрасаваным пракуратуры адвакатамі сем’яў, якія былі адкрыта адхіленыя, маглі змясціць аўтамашыну сп. Паўлічэнкі ў сцэну выкрадання і стварыць надзвычайна важную сувязь ва ўскосным сведчанні супраць яго.

3. Напісанае ад рукі абвінавачанне генерала міліцыі Лапаціка ад 21 лістапада 2000 года

26. Начальнік крымінальнай міліцыі Беларусі генерал Лапацік адрасаваў напісаную ад рукі запіску, датаваную 21 лістапада 2000 года, міністру Унутраных справаў Навумаву. У гэтай запісцы ён абвінаваціў В.Шэймана (на той час сакратара беларускага Савета бяспекі, цяпер -- Генеральнага пракурора) у тым, што той загадаў фізічна знішчыць былога міністра Унутраных справаў Ю.Захаранку. Гэты загад нібыта ажыццявіў камандзір СОБР Паўлічэнка з дапамогай тагачаснага міністра Унутраных справаў Сівакова, які забяспечыў Паўлічэнку пісталетам ПБ-9, часова вынятым з турмы СІЗА №1. Гэтая ж зброя, зрабіў выснову генерал Лапацік, была выкарыстана 16 верасня 1999
27. Пасля таго, як адбылася ўцечка гэтай напісанай ад рукі запіскі (дапоўненай напісанай ад рукі візай-інструкцыяй міністра Унутраных справаў Навумава, якая загадвала генералу Лапаціку “ажыццявіць”), яна была абвергнута ўладамі як фальшыўка. Толькі пасля таго, як я ўказаў на мажлівасць правядзення графалагічнай экспертызы, нават на базе фотакопіі, якой мы валодалі, сапраўднасць запіскі была прызнаная: падчас майго візіту ў Мінск як міністр Унутраных справаў Навумаў, адрасат запіскі Лапаціка, так і Генеральны пракурор Шэйман пацвердзілі, на маё вялікае здзіўленне, што напісаная ад рукі спрэчная запіска, якая знаходзіцца пад пытаннем, была сапраўды напісана генералам Лапацікам і завізавана міністрам Навумавым.
Сп. Навумаў і сп. Шэйман цяпер кажуць, што высновы сп. Лапаціка былі проста памылковымі, і што былі іншыя, больш сур’ёзныя, “версіі” гэтай запіскі. Ажыццявіўшыя ўцечку гэтага дакумента некаторых іншых) з афіцыйнай справы, зрабілі неаб’ектыўны выбар, каб падтрымаць адну “версію”, якая б дыскрэдытавала прэзідэнта – гэта было часткай выбарчай кампаніі апазіцыі. Калі ласка, заўважце, што хаця я сказаў, што не бачыў ніякай іншай “версіі” запіскі сп. Лапаціка акрамя той, якая была абнародавана, ніякіх іншых версій мне дагэтуль прадстаўлена не было.
28. Я спытаў і сп. Навумава, і сп. Шэймана, што яны зрабілі пасля сцв
ерджанняў, зробленых генералам міліцыі Лапацікам.
29. Сп. Навумаў сказаў, што перадаў запіску следчым у пракуратуру для далейшага расследвання
, зто значыць -- сп. Шэйману, які адказваў за расследванне абвінавачанняў кіраўніка міліцыі, што ён сам замовіў некалькі палітычных забойстваў, калі выконваў сваю папярэднюю функцыю.
30. Сп. Шэйман заявіў, што інфармацыя, прадстаўленая ў запісцы, была “прадметам пільнага расследвання”, але, нягледзячы на мае пытанні, не падаў ніяк
іх дэталяў нейкіх канкрэтных зробленых следчых захадаў.
31. Я расцэньваю
як неабгрунтванае сцверджанне, што было праведзена пільнае расследванне, як цалкам беспадстаўнае, улічваючы той факт, што нават параўнанне чырвонай фарбы, знойдзенай на месцы злачынства, з фарбай чырвонай аўтамашыны, якой кіраваў падазраваемы, згаданы ў запісцы генерала Лапаціка, не было зроблена.
32. Улічваючы тое, што і міністр Унутраных справаў, і Генеральны пракурор прыйшлі да высновы, што абвінавачанні генерала Лапаціка былі неабгрунтаванымі, я спытаўся, якія юрыдычныя або дысцыплінарныя дзеянні былі прадпрынятыя супраць генерала Лапаціка.

33. Мне сказалі – падобнымі фармулёўкамі і сп. Навумаў, і сп. Шэйман – што ніякіх жорсткіх захадаў супраць генерала Лапаціка не было зроблена па гуманітарных прычынах, бо ён сур’ёзна захварэў у пачатку 2001 года і быў вымушаны пайсці ў адстаўку за чатыры месяцы да заканчэння звычайнага тэрміну.
34. Шчыра, я н
е веру, што “гуманітарныя прычыны” маглі спыніць улады любой краіны, пра якую я магу падумаць, ад накладання дысцыплінарных санкцый ці пераследу за паклёп высокапастаўленага дзяржаўнага чыноўніка, які абвінавачвае найвышэйшых прадстаўнікоў дзяржавы ў тым, што яны замовілі забойствы спецслужбамі трох важных апазіцыйных фігур і які не адмаўляецца ад сваіх сцверджанняў нават пасля таго, як яны былі абнародаваныя, увесь час адмаўляючыся раскрыць свае крыніцы (нават свайму міністру) і адмаўляючыся даваць паказанні, нават па позвах. Улады відавочна аддалі перавагу пазбяганню публічнага суда, дзе былі б узятыя сведчанні і заслуханы сведкі.
35. Таму я ў
спрымаю само існаванне рапарта генерала Лапаціка, ягоны змест і асабліва той спосаб, якім ён быў “расследаваны”, за магутную падтрымку маіх вышэй пададзеных папярэдніх высноваў. З улікам прэваліравання прэзідэнцкай сістэмы і спосабу, якім звычайна кіруюць краінай, мне таксама цяжка паверыць, што вышэй згаданае магло адбывацца без ведама прэзідэнта. Я лічу пацверджаннем маіх поглядаў заявы прэзідэнта, працытаваныя ў звароце сп-ні Ганчар і сп-ні Красоўскай да сп. Латыпава, кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі, сп. Нявыгласа, сакратара Савета бяспекі, і сп. Ерына, старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі.

4. Арышт і хуткае вызваленне палкоўніка Паўлічэнкі ў лістападзе 2000 год
а

36. Сп. Паўлічэнка быў арыштаваны 22 лістапада 2000 год
а, г.зн. праз дзень пасля таго, як абвінавачанні генерала Лапаціка былі прадстаўлены ўвазе міністра Унутраных справаў Навумава. Ордэр на арышт, падпісаны тагачасным старшынём беларускага КГБ Мацкевічам і санкцыянаваны тагачасным Генеральным пракурорам Бажэлкам, гаворыць наступнае:
37. “Матэрыялы ап
ератыўнага расследвання ўтрымліваюць вартыя даверу дадзеныя, якія пацвярджаюць, што Дзмітрый Валерьевіч Паўлічэнка з’яўляецца арганізатарам і кіраўніком крымінальнай структуры, датычнай да выкрадання і фізічнага знішчэння людзей. У прыватнасці, крымінальная група на чале з Д.В.Паўлічэнкам была ўцягнута ў забойства Г.В.Самойлава, лідэра РНЕ, незарэгістраванай беларускай рэгіянальнай арганізацыі, як і ў забойствы іншых людзей. Прымаючы ў разлік факт, што Д.В.Паўлічэнка і ягоная крымінальная група могуць здзейсніць далейшыя злачынствы гвалтоўнага характару, […], вырашана [прымяніць прэвентыўнае затрыманне на 30 дзён].”
38. Нягледзячы на п
ерыяд затрымання, указаны ў ордэры, сп. Паўлічэнка быў вызвалены на працягу наступных дзён. У лісце ад лістапада 2002 года сп. В.Д.Фралову, сябру Палаты прадстаўнікоў Беларусі, які запытваў інфармацыю пра знікненні, Генеральны пракурор Шэйман удакладніў, што сп. Паўлічэнка быў арыштаваны па падазрэнні ва ўчыненні гвалтоўных дзеянняў супраць А.В.Грачова па крымінальнай справе, якой займалася рэспубліканская пракуратура. На наступны дзень Паўлічэнка быў вызвалены “згодна з інструкцыяй старшых афіцэраў КГБ на падставе таго, што затрыманне было незаконным”, як мне сказаў сп. Шэйман і як заяўлена ў вышэй згаданым лісце Генеральнага пракурора сп. В.Д.Фралову, на які я зноў спашлюся ніжэй. Такім чынам, сп. Шэйман даў ілжывую інфармацыю сп. Фралову, таму што сп. Паўлічэнка быў арыштаваны не на падставе, указанай ім, а за мажлівае забойства сп. Самойлава і іншыя забойствы.
39. Сем’і зніклых
і іх адвакаты, а таксама сп. Алкаеў, сцвярджаюць, што кіраўнік КГБ Мацкевіч загадаў правесці арышт у рамках расследвання чатырох “знікненняў”, а ордэр на арышт базаваўся на іншых абвінавачаннях, каб ажыццявіць арышт.
40. Былы міністр сельскай гаспадаркі Лявонаў, з якім я сустрэўся ў Мінску, сказаў, што сам прэзідэнт Лукашэнка груба раскрытыкаваў КГБ за арышт Паўлічэнкі. Гэтае сцведжанне падаецца вартым даверу, улічваючы факт, што Паўлічэнка быў вызвалены з ізалятару неўзабаве пасля свайго арышту, нягледзячы на той факт, што ён быў арыштаваны на падставе ордэру, падпісанага кіраўніком КГБ і санкцыянаваным Генеральным пракурорам.
Хто, здзіўляюся я, меў уладу вызваліць яго з-пад арышту за серыю забойстваў? Сп. Лявонаў пацвердзіў мне, што тагачасны Генеральны пракурор Бажэлка сказаў яму асабіста, што таксама падзяляе меркаванне Лапаціка і Мацкевіча. Сем’і зніклых сцвярджаюць, што падчас ягонага затрымання Паўлічэнка прызнаўся ў забойствах “зніклых” і іх падаплёцы, і што ягонае прызнанне было запісана на кампутар КГБ. Я папрасіў улады аб расшыфроўках допытаў Паўлічэнкі падчас ягонага затрымання.
41. Хаця ўсё яшчэ
існуе некаторая няпэўнасць наконт гэтага пытання, паколькі я не бачыў расшыфроўку допытаў сп. Паўлічэнкі, а сп. Бажэлка і сп. Мацкевіч працягваюць маўчаць, я мушу прызнаць, што быў ашаломлены тым бясспрэчным фактам, што палкоўнік Паўлічэнка, якога былы міністр Унутраных справаў Сівакоў апісаў мне вельмі цёплымі фармулёўкамі як надзейнага кар’ернага афіцэра, быў арыштаваны па загадзе кіраўніка КГБ і Генеральнага пракурора як падазраваемы “арганізатар і кіраўнік крымінальнай структуры, датычнай да выкрадання і фізічнага знішчэння людзей”.
42. Той факт, што
Генеральны пракурор у адказе парламентару даў ілжывую інфармацыю, з’яўляецца яшчэ адным відавочным сведчаннем прыхоўвання. У дадатак, улічваючы, што ордэр на арышт, падпісаны кіраўніком КГБ (і санкцыянаваны тагачасным Генеральным пракурорам), быў выдадзены на адзін месяц, як маглі ўсяго толькі “старшыя афіцэры КГБ”, як Шэйман напісаў Фралову, вызваліць яго праз 24 гадзіны? Якімі маглі быць захады расследвання, зробленыя на працягу гэтых 24 гадзін, што даказалі невінаватасць Паўлічэнкі?

5. Паведамленне пра ліст былога
Генеральнага пракурора А.Бажэлкі ягонаму расійскаму калегу з просьбай пра спецыялізаванае абсталяванне

43. Мне сказалі сем’і зніклых і сп. Лявонаў, што былы
Генеральны пракурор Бажэлка прыйшоў да высноваў, падобных высновам генерала міліцыі Лапаціка. 21 лістапада 2000 года ён нібыта напісаў свайму расійскаму калегу Генеральнаму пракурору В.Усцінаву, каб зрабіць запыт на выкарыстанне спецыяльнага абсталявання і дасведчаных спецыялістаў з мэтай вызначэння месца пахаваных целаў. Гэты запыт быў – зноў жа нібыта – скасаваны іншым лістом, датаваным 27 лістапада 2000 года – днём звальнення А.Бажэлкі і У.Мацкевіча, кіраўніка беларускага КГБ.
44. Ген
еральны пракурор Шэйман, спадкаемца сп. Бажэлкі, у адказ на маё пытанне катэгарычна абверг, што такія лісты існавалі. Намеснік Генеральнага пракурора ўдакладніў, што не было афіцыйнага запісу пра такі ліст у справе. Але ён не выключыў, што “прыватна” такі ліст мог быць дасланы офісам Бажэлкі.
45.
Вядома, цікава ведаць, ці сапраўды быў дасланы такі ліст, бо ён меў бы сэнс толькі ў выпадку, калі прыблізнае месца знаходжання пахаванага цела або целаў было ўжо вядома следчым.

6. Іншыя дэталі гісторыі былога
Генеральнага пракурора Бажэлкі, расказаныя сп. Лявонавым

46. Сп. Лявонаў далей расказаў мне ў М
інску, што сп. Бажэлка, які дагэтуль жыве ў Мінску, але не адказвае на любыя тэлефанаванні, праінфармаваў яго асабіста перад сведкамі, у ліку якіх быў вядомы расійскі журналіст Павел Шарамет, што знікненні, якія знаходзяцца пад пытаннем, былі здырыжаваны сп. Шэйманам і выкананы спецыяльным аддзелам, створаным былым міністрам Унутраных справаў Сіваковым і ўзначаленым палкоўнікам Паўлічэнкам. Бажэлка таксама зрабіў спасылку на існаванне відэастужкі прызнанняў Паўлічэнкі. Сп. Лявонаў расказаў мне, што падчас апошняй выбарчай кампаніі (2001 г. – рэд.) яму прапанавалі відэастужкі прызнання Паўлічэнкі і расстрэлаў, але ён адмовіўся прыняць іх, мяркуючы, што гэта была правакацыя спецслужбаў.
47. Падчас нашай размовы ў М
інску сп. Лявонаў таксама наўпрост абвінаваціў прэзідэнта Лукашэнку ў тым, што той аддаў загад Шэйману. Ён расказаў мне, што Бажэлка праінфармаваў яго аб сустрэчы з прэзідэнтам, падчас якой Бажэлка, які тады яшчэ быў Генеральным пракурорам, пачуў, як кіраўнік міліцыі Лапацік спытаўся ў прэзідэнта, хто даў яму права забіць генерала (маючы на ўвазе генерала Захаранку, першага са зніклых), пасля чаго прэзідэнт, як паведамляецца, не абверг гэты факт, а абвінаваціў прысутных, што яны падрываюць ягоную ўладу і прымушаюць прымаць лекі, пастаянна яго трывожачы.
48. Паводле адвакатаў сем’яў, Мацкевіч і Бажэлка ніколі не былі апытаныя следчымі, якія займаліся справамі зніклых. На мой погляд, гэта яшчэ адно вельмі важкае ўпушчэнне. Сп. Лявонаў
з’яўляецца цікавым “ускосным сведкам”, але калі б гэтыя дзве ключавыя асобы загаварылі самі, гэта, вядома ж, найбольш дапамагло б.

7. Кадравыя змены на найвышэйшым узроўні сілавых структур у лістападзе 2000 год
а

49. Мы былі п
раінфармаваны адвакатамі сем’яў і сп. Лявонавым, што 27 лістапада 2000 года Генеральны пракурор Бажэлка быў звольнены і заменены сп. Шэйманам, былым кіраўніком нацыянальнага Савета бяспекі. Паводле адвакатаў сем’яў, сп. Шэйман не меў юрыдычнай адукацыі, калі ён быў прызначаны, хаця закон патрабуе, каб Генеральны пракурор быў юрыстам. Сам прэзідэнт, якога крытыкавалі за гэтае прызначэнне, публічна ўзяў на сябе адказнасць за гэта.
50. У той жа дзень быў звольнены старшыня КГБ ген
ерал Мацкевіч. Паводле сп. Лявонава, ён быў аблаяны на тэлебачанні прэзідэнтам Лукашэнкам за тое, што арыштаваў палкоўніка Паўлічэнку. Неўзабаве пасля гэтага кіраўнік міліцыі генерал Лапацік сур’ёзна захварэў, і гэта скончылася датэрміновым сыходам у адстаўку па прычыне стану здароўя.
51. Сем’і зніклых мяркуюць, што Бажэлка, Мацкевіч і Лапацік былі або звольнены, або накіраваны ў адстаўку
з-за таго, што яны надта блізка падышлі да праўды па справах “знікненняў”. Насуперак гэтаму, прэзідэнцкі прэс-сакратар патлумачыў 27 лістапада, што кадравыя перастаноўкі часткова з’явіліся вынікам прэзідэнцкай “незадаволенасці тым, што шмат якія важныя [следчыя] справы цягнуліся неапраўдана доўга”.
52. На мой погляд, хаця незадаволенасць прэз
ідэнта цалкам зразумелая, час кадравых зменаў, які вельмі блізка супаў з важнымі падзеямі, што мелі дачыненне да справаў знікненняў (напісаныя ад рукі абвінавачанні генерала Лапаціка, арышт Паўлічэнкі па загадзе Мацкевіча і Бажэлкі, паказанні Алкаева) нарошчвае важкія падазрэнні.

8. Сакрэтны суд над “бандай Ігнатовіча”

53. Пачынаючы з 24 кастрычніка 2001 год
а, чатырох чалавек (В.Ігнатовіч, М.Малік, А.Гуз і С.Савушкін) судзілі ў закрытым паседжанні за выкраданне сп. Завадскага. Сп. Аксёнчык, адвакат, які прадстаўляў маці Завадскага, хадайнічаў перад судом пра дазвол на правядзенне працэсу ў адкрытым паседжанні, у чым было адмоўлена. Некалькі запытаў наконт атрымання сведчанняў, накіраваныя адвакатамі сям’і Завадскага, былі адхілены судом. 14 сакавіка 2002 года чатыры асобы былі асуджаны на доўгія турэмныя тэрміны за выкраданне Завадскага (але не за забойства, бо цела не было знойдзена) на падставе, сярод іншага, рыдлёўкі з крывёю Завадскага, знойдзенай у аўтамабілі Ігнатовіча. Асуджаныя, як паведамляецца, працягваюць сцвярджаць пра сваю невінаватасць, называючы судовы працэс фарсам. Былы Генеральны пракурор Бажэлка, як мне распавёў адзін з адвакатаў сем’яў, прысутнічаў на судовым працэсе як сведка, але збольшага адмаўляўся даваць паказанні на падставе палажэння Крымінальна-працэсуальнага кодэкса, якое дазваляе следчым абараняць свае крыніцы.
54. Гэты прысуд быў прадстаўлены мне ў некаторых дэталях міністрам замежных справаў, міністрам
Унутраных справаў і Генеральным пракурорам як частковае вырашэнне справы Завадскага.
55. Згодна з абвінавачаннем, матывам, па як
ім Ігнатовіч і ягоная банда здзейснілі злачынства супраць Завадскага, была помста, паколькі Завадскі публічна абвінаваціў Ігнатовіча ў тым, што той ваяваў у Чачні на баку паўстанцаў.
56. Б
ольшасць маіх суразмоўцаў з боку сем’яў сцвярджаюць, што знікненне Завадскага належыць да той жа лініі знікненняў, што і знікненні Захаранкі, Ганчара і Красоўскага, паколькі яно мела падобны палітычны матыў: адплата за “здраду” прэзідэнту, на якога сп. Завадскі калісьці працаваў як асабісты аператар, перш чым ён пачаў працаваць як журналіст “варожых” медыяў.
57. На мой погляд, улічваючы тое, што расстрэльны пісталет н
е быў выдадзены прыблізна ў час знікнення сп. Завадскага, цалкам магчыма, што няма наўпроставай арганізацыйнай сувязі паміж гэтай справай і трыма іншымі. Магло быць таксама так, што “банда Ігнатовіча” забіла Завадскага, каб звесці асабістыя рахункі сп. Ігнатовіча з гэтым журналістам, у той час як яе сябры альбо некаторыя з іх маглі быць па супадзенні далучаны да нібыта сакрэтнага эскадрону расстрэлаў у іншых выпадках. У любым выпадку, сцверджанне, зробленае для таго, каб падтрымаць неабходнасць правядзення закрытага судовага працэсу, быццам сведкі будуць у адваротным выпадку баяцца даваць паказанні, на мой погляд, не вытрымлівае крытыкі: калі б сведкі баяліся банды, факт правядзення закрытага судовага працэсу не меў бы ніякай розніцы, бо сябры банды ў любым выпадку прысутнічалі падчас суда.

D. Наступствы

58. Гэта з
яўляецца толькі ўводным Мемарандумам, і я яшчэ не прапаноўваю ніякіх канкрэтных дзеянняў для прыняцця Асамблеяй. Я буду вельмі ўдзячны за любыя прапановы, якія могуць зрабіць калегі падчас абмеркавання ў Камітэце, разам з тымі, якія могуць запатрабаваць далейшага даследвання магчымасці іх рэалізаваць.
59. Шляхам “мазгавога штурму” я пакуль прыйшоў да наступных мажлівасцяў (без прыняцця мною рашэння ў любым выпадку):
Асамблея магла б
– патрабаваць, каб незалежнае расследванне было распачатае камп
етэнтнымі беларускімі ўладамі пасля адстаўкі цяперашняга Генеральнага пракурора, якога абвінавачваюць у тым, што ён сам арганізаваў знікненні на сваёй папярэдняй пасадзе,
– патрабаваць, каб беларускімі ўладамі было распачата крымінальнае расследванне з мэтай высветліць: мажлівую датычнасць да знікненняў цяперашняга
Генеральнага пракурора, цяперашняга міністра спорту (былога міністра Унутраных справаў) і высокапастаўленага афіцэра спецыяльных сіл; мажлівае злачынства перашкоды ў ажыццяўленні правасуддзя, учыненае некаторымі іншымі высокапастаўленымі чыноўнікамі, якія мелі дачыненне да расследвання, праведзенага дагэтуль, і якія фальшавалі, прыхоўвалі ці хавалі сведчанні, якія меліся ў іх распараджэнні, дзеля таго, каб абараніць сапраўдных злачынцаў,
– заклікаць парл
амент Беларусі зрабіць неабходныя захады да выканаўчай улады з мэтай ажыццяўлення правасуддзя, у тым ліку патрабаваць адстаўкі некаторых высокапастаўленых чыноўнікаў дзеля таго, каб зрабіць магчымым сапраўды незалежнае расследванне, і стварыць парламенцкую камісію па расследванні з адпаведнымі рэсурсамі для гэтага,
– заклікаць дзяржавы-сябры
Савета Еўропы і ўвогуле міжнародную супольнасць ажыццявіць максімум палітычнага ціску на цяперашняе кіраўніцтва Беларусі, у тым ліку праз санкцыі, да таго часу, пакуль не будзе праведзена вартае даверу незалежнае расследванне мажлівай датычнасці высокапастаўленых чыноўнікаў да знікненняў або да іх хавання,
– запрасіць суды тых краін, чые законы прадугледжваюць міжнародную юрысдыкцыю іх нацыянальных судоў
па справах сур’ёзных парушэнняў правоў чалавека, распачаць працэдуры адносна некаторых высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў за мажлівае забойства па палітычных прычынах аднаго ці большай колькасці людзей з ліку 4 зніклых асобаў.

ДАДАТКІ

Министру Внутренних дел

Республики Беларусь

генерал-майору милиции

В.В.Наумову

РАПОРТ

Докладываю о том, что мною получена информация следующего содержания: в ап­реле 1999 года Шейман В.В. дал указание зам.министра Внутренних дел Сивакову Ю.П. допустить в СИЗО № 1 ГУВД Мингорисполкома ко­мандира СОБРа Павличенко во время исполнения про­цедуры расстрела пригово­ренного к этой мере наказа­ния и последующим действи­ям по его захоронению. Сиваков Ю.Л. данное указание передал начальнику СИЗО № 1 Алкаеву О.Л. Павличенко к процедуре был допущен.

6 мая 1999 года Шейман В.Б. дал указание Сивакову Ю.П. выдать пистолет, кото­рым приводится е исполне­ние приговор о смертной каз­ни, Павличенко. Сиваков Ю.Л. дал указание Алкаеву О.Л. выдать хранящийся у него пистолет Павличенко, что Алкаев и исполнил. В данное время Шейман В.В. дал указание Павличенко фи­зически уничтожить бывшего министра Внутренних дел Захаренко Ю.Н. Информацион­ное обеспечение местонахож­дения Захаренко для дей­ствий Павличенко было обес­печено спецподразделением Васильченко Н.В., задание на которое ему также дал Шей­ман В.В. через своих сотруд­ников. Акция захвата и по­следующего уничтожения За­харенко была произведена Павличенко, командиром роты СОБРа, и командиром 1-й роты спецназа и четырь­мя его бойцами. 8 мая 1999 года пистолет Павличенко сдал Алкаеву. По аналогичной комбинации 16 сентября 1999 года Павличенко провел ак­цию захвата и уничтожения Гончара В.И. и Красовского А.С. Место захоронения тру­пов Захаренко Ю.Н., Гончара В.И., Красовского А.С. - спе­цучасток последних могил на Северном кладбище.

Начальник ГУКМ МВД

генерал-майор милиции

Лопатик

Министру Внутренних дел

Республики Беларусь

генерал-майору милиции

Наумову

РАПОРТ

Докладываю, что, явля­ясь руководителем «специ­альной группы по приведению в исполнение смертных приговоров», познакомился с командиром "СОБР" Павли­ченко Дмитрием при следующих обстоятельствах:

В конце октября 1999 г., а точнее 22.10, по приказу (ус­тному) бывшего министра МВД Сивакова, переданному через начальника КИН МВД Кадушко (?) С.А. мною был допущен к присутствию при исполнении приговоров командир "СОБР" Дмитрий Павличенко. Цель его при­сутствия мне непонятна и не­известна. Мне о ней никто ничего не говорил.

В этот день было рас­стреляно пять человек. Пав­личенко присутствовал при расстреле каждого. В один из моментов он спросил моего исполнителя, почему он стреляет в голову, а не в сердце, заявив при этом, что выстрел в сердце более гу­маннее, и при этом вытекает меньше крови. На исполни­теля это произвело некото­рое впечатление, так как та­кие слова мог сказать толь­ко человек, на практике знающий характер ранений в различные области тела. По окончанию всей процедуры Павличенко ушел и при за­хоронении трупов не присут­ствовал.

Повторно, уже в декабре, Павличенко лично приезжал и интересовался, когда будет следующее исполнение при­говора. Я ему объяснил, что я лично не уполномочен ре­шить вопрос о его присут­ствии, и отказал ему в этом. Больше мы с ним не встре­чались.

Кроме того, хочу пояснить, что дважды по распо­ряжению министра Сивакова Ю.Л. у меня для неизвест­ных целей был истребован специальный пистолет с глу­шителем, которым приводит­ся в исполнение приговор. Первый раз 30.04 и возвра­щен 14.05. Второй раз 16.09 и возвращен 18.09.99 г. Первый раз, по письменному указа­нию зам. министра Чванкина А.А. пистолет получил пол­ковник милиции Дик В.И. и возвратил также он.

Второй раз пистолет по­лучил лично адъютант мини­стра по имени Владимир Павлович.

О получении ими оружия имеется отметка в журнале учета выдачи оружия.

Начальник СИЗО --

полковник вн. службы

Алкаев.

Превентивное задержание

ПАВЛИЧЕНКО Дмитрия Валерьевича

с а н к ц и о н и р у ю

Генеральный прокурор Республики Беларусь

Государственный советник юстиции 2 класса

О.А. Божелко

22 ноября 2000 г.

ПОСТАНОВЛЕНИЕ

о применении превентивного задержания

22 ноября 2000 г.                                                                                              г. Минск         

Председатель Комитета государственной безопасности Республики Беларусь генерал-лейтенант Мацкевич В.А., рассмотрев материалы ДГОР «Экипаж», --

установил:

В материалах оперативной разработки имеются достоверные данные о том, что ПАВЛИЧЕНКО Дмитрий Валерьевич является организатором и руководителем преступной группы, занимающейся похищениями физическим устранением граждан. В частности, руководимая ПАВЛИЧЕНКО Д.В. преступная группа причастна к убийству 5 августа 2000 г. Самойлова Г.В., лидера незарегистрированной Белорусской региональной организации «РНЕ», а также к убийствам других лиц.

Принимая во внимание, что нахождение Павличенко Д.В. на свободе может привести к совершению им и членами возглавляемой им преступной группы других особо опасных насильственных преступлений, руководствуясь пунктом 1.8 Декрета Президента Республики Беларусь от 21 октября 1997 г. №21 «О неотложных мерах по борьбе с терроризмом и особо опасными насильственными преступлениями», --

постановил:

Применить в отношении ПАВЛИЧЕНКО Дмитрия Валерьевича, командира войсковой части 3214 МВД Республики Беларусь, проживающего в г. Минске, ул. Комсомольская, д. 33, кв. 6, превентивное задержание сроком на 30 (тридцать) суток.

Копию настоящего постановления направить для исполнения начальнику СИЗО КГБ Республики Беларусь.

Председатель Комитета

генерал-лейтенант                                                                                 В.А. Мацкевич

Hosted by uCoz